Randorator

Дасканалы графічны генератар выпадковых лікаў

Аб праграме

Рандаратар — гэта дасканалы графічны генератар выпадковых лікаў. Праграма стварае зададзеную колькасць значэнняў у пэўным інтэрвале. Дадаткова можна ўказаць сярэдняе значэнне атрыманых лікаў, максімальнае адноснае стандартнае адхіленне і колькасць знакаў для акруглення. Прысутнічае магчымасць выбару дзесятковага раздзяляльніка і аўтаматычнага капіравання ў буфер абмену.

Праект распрацоўваецца Дзмітрыем Перлавым, ён жа DAP-DarkneSS.

Код распаўсюджваецца пад GNU Lesser General Public License 2.1 і/або больш позняй.

Праграма напісана на мове Python з апцыянальным выкарыстаннем графічных бібліятэк Tkinter або wxPython.

Скампіляваная версія пад Windows ствараецца з дапамогай Py2exe і PyInstaller.

Праграма тэставалася ў Python 2.6.6-2.7.8 пад Linux Mint 11 Katya / Kubuntu 11.04 Natty Narwhal (amd64), openSUSE 12.1-13.2 x86_64, а таксама пад Windows XP SP2-SP3 x32, Vista x32, 7 х64, 8.1 & 10.

Паведамляйце пра памылкі і пажаданні ў нашай сістэме адсочвання памылак. Вы можаце звязацца з аўтарам пры дапамозе электроннай пошты ці jabber: dap.darkness@gmail.com

Лицензия Creative Commons
Твор «Сайт Рандаратара», створаны Дзмітрыем Перлавым, публікуецца на ўмовах Creative Commons Attribution-NonCommercial-ShareAlike 4.0 Unported License.
Заснаваны на творы з pages.github.com.
Дазволы, якія выходзяць за рамкі дадзенай ліцэнзіі, могуць быць даступныя праз dap.darkness@gmail.com

Сайт размешчаны на GitHub Pages і выкарыстоўвае тэму Dinky.